BEGIN:VCALENDAR
VERSION:2.0
PRODID:-//Беговой клуб Run4Fun.by - ECPv4.7.4//NONSGML v1.0//EN
CALSCALE:GREGORIAN
METHOD:PUBLISH
X-WR-CALNAME:Беговой клуб Run4Fun.by
X-ORIGINAL-URL:https://run4fun.by
X-WR-CALDESC:Events for Беговой клуб Run4Fun.by
BEGIN:VEVENT
DTSTART;TZID=UTC+3:20240420T093000
DTEND;TZID=UTC+3:20240420T163000
DTSTAMP:20260612T140619
CREATED:20240215T133527Z
LAST-MODIFIED:20240216T084134Z
UID:6908-1713605400-1713630600@run4fun.by
SUMMARY:Ласіная сцежка мядзвежы лес
DESCRIPTION:Рэгламент \nБег па бездарожжы «Ласіная сцежка мядзвежы лес» Trail running «Elkpath Bear Forest». \n\nМэты і задачы\n\nпрапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і прыцягненне да рэгулярных заняткаў спортам; \nумацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі; \nвызначэнне мацнейшых спартсменаў; \n\nДата і месца правядзення.\n\nСпаборніцтвы адбудуцца 20 красавiка 2024 года ГСАК «Лагойск» \nКаардынаты арэны спаборніцтваў: 54.184699\, 27.810519\nІнфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elkpath.by \n\nАрганізатары і галоўная судзейская брыгада\n\n         ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч \nГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»\nГалоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705\nНамеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702 \nГалоўны сакратар: Фурс Карына Уладзіміраўна + 375 29 984 73 18 \n  \n\nПраграма спаборніцтваў\n\n20.04.2024 \n20 км (Elite Trail)\, 10 км (Short Trail)\, 5 км (Open Trail)\, 3 км (Youth Trail)\, 1\,5 км (Kids Trail)\, 300 м (Baby Trail). \n09:30 — 12:20 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў; \n10:30 Старт Baby Trail;\n11:00 Cтарт Kids\, Youth Trail;\n12:00 Закрыццё трас Kids\, Youth Trail;   \n12:05 Старт Elite Trail\, Short Trail;\n12:20 Старт Open Trail;\n12:30 Узнагароджванне дзiцячых груп; \n15:30 Узнагароджванне дарослых;\n16:05 Закрыццё трас Trail;\n16:30 Закрыццё спаборніцтваў \n  \n\nУдзельнікі спаборніцтваў\n\nДа ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы\, якія дасягнулі 18 гадоў і асобы\, якія не маюць супрацьпаказання да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя\, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік\, які не даў распіску\, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца. \nМужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна. \nУдзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае\, у якім заездзе ці забегу ён удзельнічае ў адпаведнасці са сваімі фізічнымі здольнасцямі і ўзростам: \n20.04.2024 \nElite Trail – Мужчыны / Жанчыны (…- 2006 г.н.); \nShort Trail – Мужчыны / Жанчыны (…- 2009 г.н.); \nShort Trail (35+) – Мужчыны / Жанчыны (…- 1989 г.н.); \nOpen Trail – Мужчыны / Жанчыны ( …- 2010 г.н.); \nYouth Trail – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2010 — 2013 г.н.); \nKids Trail – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2014 — 2017 г.н.); \nBaby Trail – Хлопчыкі / Дзяўчынкі (2018 … г.н.); \nДля рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад’явіць дакумент\, які сведчыць асобу (пашпарт\, правы кіроўцы\, студэнцкі білет\, пасведчанне аб нараджэнні\, пенсіённае пасведчанне). \nБацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Дзяцей узростам да 6 гадоў\, павінны суправаджаць дарослыя. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен прад’явіць: \nДакумент\, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці; \nРаспіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту). \n\nУмовы правядзення спаборніцтваў\n\nКожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі. \nСтарт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу\, дублявацца на відэакамеру\, а так сама фiксавацца ручным хранаметражом. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі. \nЧас старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў. \n20.04.2024 \nElite Trail — 20 км (2 круга па 10 км);\nShort Trail — 10 км (1 круг); \nShort Trail (35+) — 10 км (1 круг);\nOpen Trail — 5 км (1 круг);\nYouth Trail — 3 км (2 круга па 1\,5 км);\nKids Trail — 1\,5 км (1 круг); \nBaby Trail — 300 м (1 круг). \nПераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе\, затрачаным на дыстанцыі. \n\nХарчаванне на дыстанцыі\n\nНашых спартоўцаў будзе акрыляць Red Bull \nНа дыстанцыях будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна\, вада\, \nізатонік\, прысмакi)\, колькасць пунктаў харчавання будзе пазначана на схеме трас. \n      8. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў \nРэклама мерапрыемства\, разметка дыстанцыі\, аплата харчавання суддзяў\, хранаметраж\, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі. \n\nУзнагароджанне\n\nУсе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.\nElite\, Short\, Youth\, Kids — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад спонсараў;\nOpen — пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.\nBaby Trail — усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы. \n\nРэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу\n\nПадаць заяўку і аплаціць стартавы ўнёсак можна ў раздзеле КРАМА Ласінай сцежкі \nКожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет\, у які ўваходзіць: \nпамятны медаль фінішэра;\nстартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;\nбуклет з неабходнай інфармацыяй аб старце;\nспонсарскія падарункі;\nанлайн вынікі;\nпункт харчавання: садавіна\, ізатонік\, прысмакі;\nпітная вада на фінішы;\nпераапранальні;\nтуалет;\nпершая медычная дапамога. \nПамеры стартавых узносаў за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі. \n\n\n\nСтартавыя слоты\nпа 25.02.2024\nз 26.02 па 24.03.2024\nз 25.03 па 14.04.2024\n\n\n\nElite Trail \n\n50р.\n60р.\n\n65р. \n\n\n\n\nShort Trail \n\n45р.\n55р.\n\n60р. \n\n\n\n\nOpen Trail \n\n40р.\n45р.\n\n50р. \n\n\n\n\nYouth Trail \n\n                                        30р.\n\n\n\nKids Trail \n\n                                        30р.\n\n\n\nBaby Trail \n\n                                        10р.\n\n\n\n  \nАпошні дзень падачы заяўкі і аплаты стартавага ўзносу 14.04.2024\nЗмяненні ў заяўках прымаюцца па 10.04.2024 (замена на іншага ўдзельніка).\nУ выпадку няяўкі — аплата за стартавы ўзнос вяртацца не будзе.\nЁсць таксама магчымасць зарэгістравацца ў дзень спаборніцтваў (пры наяўнасці месцаў)\, +50% да крайняга кошту заяўкі. Падарункі фінішэра будуць дасланыя па пошце. \n\nБяспека\n\nНа арэне спаборніцтваў будзе знаходзіцца хуткая медычная дапамога. На дыстанцыі будуць знаходзіцца суддзі. Строга забараняецца зрываць і маскіраваць маркіроўку. У выпадку пагрозы жыццю і здароўю асабіста ўдзельніку або камусьці іншаму\, удзельнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым суддзі\, заставацца на месцы да прыбыцця першай медычнай дапамогі. \nКожны ўдзельнік нясе асабістую адказнасць за праходжанне трасы\, дазваляецца выкарыстанне GPS прылад\, асабістых картаграфічных матэрыялаў\, компаса і іншых сродкаў навігацыі. Загадзя ў раздзеле трасы будзе размешчаны GPS трэк трас\, якія пры неабходнасці можна спампаваць. Усім удзельнікам пры пераадольванні дыстанцыі рэкамендуецца мець пры сабе сродак мабільнай сувязi. \n\nЭкспа\n\nНа арэне спаборніцтваў будзе прадугледжаны гандаль грамадскага харчавання\, а таксама будзе прадстаўлена прадукцыя нашых партнёраў.  \n\nПарадак падачы пратэстаў і іх разгляд\n\nУдзельнік можа апратэставаць вынік спаборніцтваў у выпадку парушэння правілаў спаборніцтваў або судзейскіх памылак\, якія прывялі да істотных зменаў у асабістых выніках\, а таксама ў выпадку няправільнага допуску ўдзельніка да гэтых спаборніцтваў. \nУ гэтым выпадку не пазней\, чым за 30 хвілін да пачатку ўзнагароджвання\, падаецца пісьмовы пратэст з указаннем пунктаў правіл\, якія былі парушаны\, на імя Галоўнага суддзі. \nПратэсты разглядаюцца Галоўным суддзёй спаборніцтваў і яго намеснікам. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не разглядаюцца. \n\nФотаздымка\, відэаздымка\n\nПад час правядзення мерапрыемства будзе працаваць фота і відэа аператар.\nФотаздымкі і відэа будуць размешчаны на нашым сайце ў раздзеле МЕДЫЯ.\nПры рэгiстрацыi ўдзельнiк дае згоду на выкарыстанне яго фотаздымкаў у мэтах праектаў Elkpath. \n\nХранаметраж\n\nНа спаборніцтвах выкарыстоўваецца сістэма электроннага хронаметражу. Стартавы нумар\, які ўдзельнік атрымаў у стартавым пакеце\, павінен быць надзейна замацаваны на грудзях. Чып электроннай адзнакі\, які прымацаваны да нумара нельга змінаць\, гэта можа прывесці да выхаду яго са строю. \n\nТранспарт\n\nПрыехаць да месца старту можна: \nАсабістым транспартам; \nСумесна са спадарожнікамі. Шукайце адзін аднаго ў суполцы @elkpath telegram. \n\nДзіцячы садок\n\nУ цэнтры спаборніцтваў прадугледжаны дзіцячы садок\, узрост дзетак з 3 гадоў. Час працы дзіцячага сада з 10.00 па 16.00. \n\nРэклама\n\nКалі ваша арганізацыя хоча рэкламаваць сябе на нашым мерапрыемстве\, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 33 6791705 ці напісаць нам на электронную пошту elg@list.ru \nДАДЗЕНЫ РЭГЛАМЕНТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ. \n
URL:https://run4fun.by/event/lasinaya-scezhka-myadzvezhy-les/
LOCATION:ГСАК “Лагойск”
CATEGORIES:10 км,20 км,3 км,5 км
ATTACH;FMTTYPE=image/jpeg:https://run4fun.by/wp-content/uploads/2024/02/logo_bear_forest-1.jpg
END:VEVENT
END:VCALENDAR